Лічбавая копія рукапіснага шрыфта Янкі Купалы

Стварэнне шрыфту – унікальная і вельмі важная падзея ў гісторыі беларускай сучаснай культуры. Дзякуючы шрыфту, беларусы ва ўсім свеце змогуць падкрэсліць
сваю нацыянальную прыналежнасць і з гонарам пісаць аб сваёй любові
да Бацькаўшчыны і да беларускай мовы.
Яшчэ адна мэта праекта – захаваць гістарычную і культурную спадчыну.
Сучасныя тэхналогіі ў сферы інтэрнэт-прасторы дапамагаюць у гэтай справе, а таксама дадаюць новыя магчымасці і абуджаюць цікавасць людзей да сімвала
нацыянальнай культуры — народнага паэта Янкі Купалы.
Цудоўна, калі шрыфт натхніць беларусаў прыўнесці ў сваё жыццё частку
нацыянальнага каларыту.

Прыклад

Чарнавік верша, які напісаны рукой Янкі Купалы, і яго лічбавая копія,
якая выканана шрыфтам "Пясняр"

Над праектам працавалі

  • Юлiя Халюкова Фасiлiтатар праекта
  • Аляксандр Сорын Распрацоўшчык сайта "Пясняр" и "Купалаўскай крамы"
  • Вольга Пархімовіч Эксперт па творчасці Янкі Купалы
  • Павел Мінкевіч Распрацоўшчык шрыфта, вэб-дызайнер праекта "Пясняр"
  • Тамара Захарэвіч Аўтар і распрацоўшчык відэа-роліка
  • Юльян Мiсюкевiч Распрацоўшчык
    "Купалаўскай крамы"

Клуб Купалы

Наперадзе шмат цiкавага - далучайцеся да паэтычнай суполкi

Зачынiць